9 жніўня 2021 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адкрыецца выстава карцін беларускага мастака Уладзіміра Сулкоўскага «Мне сонцам свеціць Наднямонне...». У экспазіцыіі будуць прадстаўлены работы творцы, напісаныя ў час яго знаходжання на радзіме Якуба Коласа.

У. Сулкоўскі быў зачараваны літаратурнымі творамі беларускага пісьменніка яшчэ са школьных гадоў. У 1986 годзе майстар прыступіў да стварэння серыі карцін, прысвечаных месцу нараджэння паэта. За тры з паловай гады ім было напісана 23 творы. Па словах арганізатараў выставы, «кожная карціна – гэта асобнае прадстаўленне майстры, свая, непаўторная для яго гісторыя стварэння».

У экспазіцыі таксама можна ўбачыць інтэр'еры, звязаныя з гісторыяй жыцця паэта. «Я засяродзіўся на раскрыцці галоўнай тэмы: сонца зазірнула ў акно дома, каб сагрэць будучага паэта сваім чароўным святлом, пагушкаць яго калыску тонкімі промнямі...», – так пісаў Уладзімір Сулкоўскі аб стварэнні карціны «Акінчыцы. Інтэр'ер».

З выставай можна азнаёміцца па 28 жніўня.

НІА
па матэрыялах БЕЛТА