Print
Category: Культура

З 17 па 28 жніўня 2020 года Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы ў анлайн-рэжыме ладзіць Міжнародную летнюю школу беларусістыкі.

Адукацыйны праект разлічаны на спецыялістаў у галіне беларусістыкі і славістыкі, аспірантаў, студэнтаў, перакладчыкаў, беларусаў замежжа і ўсіх зацікаўленых беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай.

Праграма Школы ўключае чатыры кампаненты: мова, літаратура, гісторыя, культура, мае міждысцыплінарны характар і складаецца з інтэнсіўных моўных курсаў беларускай мовы для пачатковага, сярэдняга і высокага ўзроўняў; лекцый па мовазнаўстве, літаратуразнаўстве, гiсторыi Беларусi, этналогіі, лінгвакультуралогіі; індывідуальных кансультацый з аўтарытэтнымі беларускімі навукоўцамі.

У гэтым годзе праграма Школы прадугледжвае:

Сёлета ў межах Школы плануецца арганізацыя Дзіцячай летняй школы беларусістыкі. Да ўдзелу запрашаюцца дзеці (7–14 гадоў) беларусаў замежжа, дыпламатычных прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь за мяжой і ўсе зацікаўленыя беларускай мовай, гісторыяй і культурай. Адукацыйная праграма для дзяцей распрацавана з улікам узроўневай педагогікі і псіхалогіі і будзе праходзіць у інтэрактыўным рэжыме з ужываннем гульневых тэхналогій.

Заяўкі на ўдзел у Школе прымаюцца да 15 жніўня 2020 года.

 

Больш падрабязна з ўмовамі правядзення Міжнароднай летняй школы беларусістыкі можна пазнаёміцца тут.

 

НІА
паводле матэрыялаў сайта
Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы