З 17 па 28 жніўня 2020 года Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы ў анлайн-рэжыме ладзіць Міжнародную летнюю школу беларусістыкі.

Адукацыйны праект разлічаны на спецыялістаў у галіне беларусістыкі і славістыкі, аспірантаў, студэнтаў, перакладчыкаў, беларусаў замежжа і ўсіх зацікаўленых беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай.

З 2 чэрвеня па 2 ліпеня 2020 года ў зале беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праходзіць юбілейная кніжная выстаўка «Недапісанае слова», прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага.

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падрыхтаваны да друку альбом твораў жывапісу і графікі пад назвай «Над нівамі Малой Радзімы» дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай  культуры, мовы i літаратуры НАН Беларусі, акадэміка А. І. Лакоткі.

«Багушэвіч v&s Ажэшка: дыспазіторый айчыннасці ў беларускай літаратуры» – адкрытая лекцыя Святланы Дзмітрыеўны Воцінавай, галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць». Яна прысвечана 180-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча і 30-годдзю стварэння музея-сядзібы пісьменніка «Кушляны».

«Шведскі Інстытут», галоўная шведская арганізацыя па акадэмічным абмене, згадвае на сваім сайце беларускі часопіс «Маладосць». Размова ідзе пра пераклады са старажытнаісландскай мовы, зробленыя выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў Яўгенам Папакулем і надрукаваныя ў «Маладосці».