26 лістапада спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння класіка сучаснай беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. Паэт, празаік, драматург, кінасцэнарыст, публіцыст, перакладчык – Караткевіч з'яўляецца адной з найбольш вядомых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX ст.

У Беларускім дзяржаўным універсітэце адкрылася кніжная выстава «Беларусь i ЮНЕСКА – шлях да мiру праз зблiжэнне культур i ведаў». Яна прымеркавана да 75-годдзя заснавання міжнароднай арганізацыі. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Фундаментальная бібліятэка БДУ.

16 лістапада – Дзень беларускай лялькі – нефармальнае свята, якое адзначаецца ў нашай краіне пачынаючы з 2010 года.

Са старажытных часоў нашыя бабулі, прабабулі займаліся вырабам лялек. Часцей за ўсё гэта было глыбокай восенню, калі заканчваліся работы ў полі і ў жанчын быў вольны час. Лялек вязалі, плялі і ляпілі. Іх дарылі дзецям, а некаторых з іх ставілі на ганаровае месца ў хаце.

12 лістапада спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння беларускага драматурга, сцэнарыста, перакладчыка, грамадскага дзеяча Андрэя Макаёнка.

Нарадзіўся Андрэй Ягоравіч у в. Бopxaў Рaгaчoўcкaгa paёнa. Скoнчыў Жypaвiцкyю cяpэднюю шкoлy. Удзeльнiчaў y Bялiкaй Айчыннaй вaйнe, быў цяжка паранены.

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы сёлета адзначае сваё 75-годдзе. Ён быў створаны 19 мая 1944 г. пры Акадэміі навук БССР і да 1962 г. уваходзіў у яе сістэму.

Для наведвальнікаў музей адкрыўся 20 верасня 1945 г. На трэццім паверсе Дома прафсаюзаў у Мінску супрацоўнікі ўстановы прадставілі выставу аб жыцці і творчасці Янкі Купалы, якая дазволіла пазнаёміць першых экскурсантаў са спадчынай паэта.