Я люблю
Я люблю сваю вёску,
Свой квітнеючы сад.
Бэз пахучы пад вокнамі,
Што цвіце каля хат.
Я люблю сваю вуліцу,
Сваіх родных, сяброў.
Смех дзіцячы вясёлы
Не сціхае кругом.
Я люблю рэчку тую,
Што за вёскай бяжыць.
Ранкам часта з сябрамі
Ходзім рыбу лавіць.
Там, за вёскаю нашай,
Зелянеюць палі.
У небе лётае бусел
Ад зары да зары.
Я люблю паплавы,
Там раздолле такое!
І часамі глядзець,
Хараство вунь якое!
А яшчэ там, за вёскай,
Ёсць дубравы густыя,
Балаты-старажылы
І ўгоддзя лясныя.
Я люблю назіраць,
Як калышуцца травы,
Як ліства шуміць
У бярозавым гаі.
Я люблю цішыню
І звон той песні,
Што жаўрук пяе
Там, на ўзлессі.
Я люблю свой куток,
Яго не пакіну,
Бо сэрцу ён мілы
І так любімы!