1. Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей – Інстытут) надае асаблівую ўвагу абароне персанальных дадзеных пры іх апрацоўцы ў нашай установе і з павагай ставіцца да захавання правоў суб'ектаў персанальных дадзеных.

Зацвярджэнне Палажэння аб палітыцы адносна апрацоўкі персанальных дадзеных (далей – Палітыка) з'яўляецца адной з прымаемых Інстытутам мер па абароне персанальных дадзеных, прадугледжаных артыкулам 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2021 г. № 99-З «Аб абароне персанальных дадзеных» (далей – Закон).

Палітыка тлумачыць суб'ектам персанальных дадзеных, як і з якой мэтай іх персанальныя дадзеныя збіраюцца, выкарыстоўваюцца або іншым чынам апрацоўваюцца, а таксама адлюстроўвае наяўныя ў сувязі з гэтым у суб'ектаў персанальных дадзеных правы і механізм іх рэалізацыі.

Палітыка не прымяняецца да апрацоўкі персанальных дадзеных у працэсе працоўнай дзейнасці і пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур (у дачыненні да работнікаў і былых работнікаў), а таксама карыстальнікаў інтэрнэт-сайта (у частцы cookie-файлаў).

Паштовы адрас Інстытута:
220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, 16;
адрас у сетцы Інтэрнэт: www.adu.by;
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

2. Інстытут ажыццяўляе апрацоўку персанальных дадзеных з наступнымі мэтамі:

  • ажыццяўленне і выкананне функцый, паўнамоцтваў і абавязкаў, ускладзеных на Інстытут заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;
  • разгляд зваротаў, у тым ліку ўнесеных у кнігу заўваг і прапаноў;
  • папярэдні запіс на асабісты прыём;
  • правядзенне «прамых тэлефонных ліній»;
  • арганізацыя аказання платных паслуг;
  • рэалізацыя дыстанцыйных, вочных, вочна-дыстанцыйных мерапрыемстваў;
  • заключэнне і выкананне грамадзянска-прававых дагавораў;
  • забеспячэнне прапускнога рэжыму;
  • апрацоўка інфармацыі (рэзюмэ) кандыдатаў на працаўладкаванне;
  • афармленне працоўных (службовых) адносін;
  • вядзенне воінскага ўліку;
  • вядзенне бухгалтарскага ўліку;
  • ажыццяўленне архіўнага захоўвання дакументаў;
  • рэалізацыя норм заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй;
  • вядзенне індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку звестак аб застрахаваных асобах для мэт дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, у тым ліку прафесійнага пенсійнага страхавання;
  • ажыццяўленне прыёму і залічэння асоб для засваення адукацыйных праграм навукова-арыентаванай адукацыі;
  • ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці, прадугледжанай статутам Інстытута;
  • фарміраванне банка дадзеных нацыянальных экспертаў у сферы дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (рэцэнзентаў, экспертаў па вопытнай праверцы і інш.) для выканання функцый і задач, ускладзеных заснавальнікам;
  • фарміраванне банка дадзеных аўтараў (аўтарскіх калектываў) вучэбных выданняў;
  • заключэнне з суб'ектамі персанальных дадзеных любых відаў дагавораў і іх наступнага выканання;
  • выяўленне канфлікту інтарэсаў.

3. Персанальныя дадзеныя апрацоўваюцца выключна для дасягнення адной або некалькіх названых законных мэт. Калі персанальныя дадзеныя былі сабраны і апрацоўваюцца для дасягнення вызначанай мэты, для выкарыстання гэтых дадзеных з іншымі мэтамі неабходна паставіць у вядомасць аб гэтым суб'екта персанальных дадзеных і ў выпадку неабходнасці атрымаць новую згоду на апрацоўку.

4. Персанальныя дадзеныя могуць быць таксама выкарыстаны Інстытутам з навуковымі або іншымі даследчымі мэтамі пасля абавязковага абязлічвання такіх персанальных дадзеных, у прыватнасці:

для падрыхтоўкі і публікацыі штогадовых справаздач аб сваёй дзейнасці;

для падрыхтоўкі і дачы растлумачэнняў па пытаннях прымянення заканадаўства аб персанальных дадзеных;

для падрыхтоўкі і ажыццяўлення публікацый і выступленняў, звязаных з выкананнем работнікамі Інстытута сваіх службовых абавязкаў.

5. Інстытут ажыццяўляе апрацоўку толькі тых персанальных дадзеных, якія неабходны для выканання заяўленых мэт і не дапускае іх залішняй апрацоўкі.

6. Інстытут не ажыццяўляе перадачу персанальных дадзеных трэцім асобам, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

7. Суб'ект персанальных дадзеных мае права:

7.1. На адкліканне сваёй згоды праз падачу заявы ў Інстытут, у тым ліку ў форме, праз якую атрымана яго згода.

Інстытут абавязаны ў пятнаццацідзённы тэрмін пасля атрымання заявы суб'екта персанальных дадзеных у адпаведнасці з яго зместам спыніць апрацоўку персанальных дадзеных, ажыццявіць іх выдаленне і паведаміць пра гэта суб'екту персанальных дадзеных, калі адсутнічаюць іншыя падставы для такіх дзеянняў з персанальнымі дадзенымі, прадугледжаныя Законам № 99-З і іншымі заканадаўчымі актамі.

Пры адсутнасці тэхнічнай магчымасці выдалення персанальных дадзеных Інстытут абавязаны прыняць меры па недапушчэнні далейшай апрацоўкі персанальных дадзеных, у тым ліку іх блакіраванне, і паведаміць пра гэта суб'екту персанальных дадзеных у той жа тэрмін;

7.2. На атрыманне інфармацыі адносна апрацоўкі сваіх персанальных дадзеных, якая змяшчае:

  • месца знаходжання Інстытута;
  • пацвярджэнне факта апрацоўкі Інстытутам персанальных дадзеных асобы, якая звярнулася;
  • яго персанальныя дадзеныя і крыніца іх атрымання;
  • прававыя падставы і мэты апрацоўкі персанальных дадзеных;
  • тэрмін, на які дадзена яго згода (калі апрацоўка персанальных дадзеных ажыццяўляецца на падставе згоды);
  • найменне і месца знаходжання ўпаўнаважанай асобы (упаўнаважаных асоб);
  • іншую інфармацыю, прадугледжаную заканадаўствам;

7.3. Патрабаваць ад Інстытута ўнясення змен у свае персанальныя дадзеныя ў выпадку, калі персанальныя дадзеныя з'яўляюцца няпоўнымі, устарэлымі або недакладнымі. З гэтай мэтай суб'ект персанальных дадзеных дадае адпаведныя дакументы і (або) іх завераныя ва ўстаноўленым парадку копіі, якія пацвярджаюць неабходнасць унясення змен у персанальныя дадзеныя;

7.4. Атрымаць інфармацыю аб прадастаўленні сваіх персанальных дадзеных, апрацаваных Інстытутам, трэцім асобам. Такое права можа быць рэалізавана адзін раз на каляндарны год, а прадастаўленне адпаведнай інфармацыі ажыццяўляецца бясплатна;

7.5. Патрабаваць спынення апрацоўкі сваіх персанальных дадзеных, уключаючы іх выдаленне, пры адсутнасці падстаў для апрацоўкі персанальных дадзеных, прадугледжаных Законам і іншымі заканадаўчымі актамі;

7.6. Абскардзіць дзеянні (бяздзеянне) і рашэнні Інстытута, якія парушаюць яго правы пры апрацоўцы персанальных дадзеных, у судзе ў парадку, устаноўленым грамадзянскім працэсуальным заканадаўствам.

8. Для рэалізацыі сваіх правоў, звязаных з апрацоўкай персанальных дадзеных Інстытутам, суб'ект персанальных дадзеных падае заяву ў пісьмовай форме або ў выглядзе электроннага дакумента (а ў выпадку рэалізацыі права на адкліканне згоды – таксама ў форме, у якой такая згода была атрымана) адпаведна па паштовы адрас або адрас у сетцы Інтэрнэт, указаныя ў частцы пятай пункта 1 гэтай Палітыкі. Такая заява павінна змяшчаць:

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) суб'екта персанальных дадзеных, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
  • дату нараджэння суб'екта персанальных дадзеных;
  • выклад сутнасці патрабаванняў суб'екта персанальных дадзеных;
  • ідэнтыфікацыйны нумар суб'екта персанальных дадзеных, пры адсутнасці такога нумара – нумар дакумента, які сведчыць асобу суб'екта персанальных дадзеных, у выпадках, калі гэта інфармацыя ўказвалася суб'ектам персанальных дадзеных пры дачы сваёй згоды або апрацоўка персанальных дадзеных ажыццяўляецца без згоды суб'екта персанальных дадзеных;
  • асабісты подпіс (для заявы ў пісьмовай форме) або электронны лічбавы подпіс (для заявы ў выглядзе электроннага дакумента) суб'екта персанальных дадзеных.

9. Па садзейнічанне ў рэалізацыі правоў суб'ект персанальных дадзеных можа таксама звярнуцца да асобы, адказнай за ажыццяўленне ўнутранага кантролю за апрацоўкай персанальных дадзеных у Інстытуце, накіраваўшы паведамленне на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Нацыянальны адукацыйны партал – гэта сучасны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс, які:

- створаны для забеспячэння комплекснай (інфармацыйнай, навукова- і вучэбна-метадычнай, кансультацыйнай) падтрымкі ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу на ўзроўнях дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі;

- накіраваны на стварэнне ўмоў для шматвектарнай камунікацыі педагогаў, вучняў, іх законных прадстаўнікоў, а таксама спецыялістаў органаў кіравання адукацыяй, сістэмы дадатковай адукацыі дарослых, прадстаўнікоў грамадскасці і інш.;

- закліканы даць роўны доступ да якасных адукацыйных паслуг.

Нацыянальны адукацыйны партал – адкрыты інструмент назапашвання і выкарыстання навуковай, навукова- і вучэбна-метадычнай, практыка-арыентаванай і іншай інфармацыі, неабходнай для арганізацыі адукацыйнага працэсу і кіравання ім ва ўстановах адукацыі. Асноўнымі прынцыпамі яго стварэння і развіцця з’яўляюцца:

- дэмакратычнасць і калегіяльнасць (раўнапраўны ўдзел усіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу ў падрыхтоўцы, абмеркаванні і выкарыстанні праграмнага і метадычнага забеспячэння, прадстаўленага на партале; аб’яднанне намаганняў усіх зацікаўленых бакоў для стварэння і развіцця сеткавай педагагічнай супольнасці на аснове актыўнага выкарыстання сучасных камунікацыйных тэхналогій);

- цэнтралізаванасць і сістэмнасць (у частцы назапашвання, адбору, экспертнай ацэнкі адукацыйных рэсурсаў; падрыхтоўкі кантэнту для размяшчэння на партале; перыядычнасці і аператыўнасці абнаўлення матэрыялаў ва ўсіх раздзелах / сегментах партала);

- інфарматыўнасць і інавацыйнасць (у тым ліку рэалізацыя сучасных тэхналогій навучання; арыентаванасць на дыялагічны тып камунікацыі; пастаянны зварот да высокатэхналагічных рэсурсаў і сродках навучання, інструментаў камунікацыі і г.д.);

- адкрытасць (свабодны, але аўтарызаваны доступ да ўсіх відах рэсурсаў партала);

- зручнасць навігацыі і дружалюбнасць інфармацыйнага асяроддзя;

- бесперапыннасць маніторынгу функцыянавання партала.

Нацыянальны адукацыйны партал – эфектыўны сродак фарміравання іміджу дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск
тэлефон прыёмнай: +375 17 200-59-09
факс (прыёмная): +375 17 200-56-35
e-mail (прыёмная): Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Графік працы:
панядзелак-пятніца: 08:45–17:30
абед: 13:00–13:45

 

Кіраўніцтва інстытута

 Дырэктар

 Дні і час прыёму

 Гінчук Валянціна Васільеўна,
 дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі,
 кандыдат педагагічных навук

 тэл.: +375 17 200-59-09

 Другая серада месяца
 8:00–14:00

 Памочнік дырэктара

 Абражэй Аксана Данілаўна

 тэл.: +375 17 200-59-09

 Штодзённа
 8:45–17:30

 Намеснікі дырэктара інстытута

 Зелянко Вольга Уладзіміраўна,
 намеснік дырэктара інстытута
 па навукова-даследчай рабоце,
 доктар педагагічных навук, дацэнт

 тэл.: +375 17 229-19-37

 Трэці чацвер месяца
 8:00–14:00

 Раманоўская Людміла Анатольеўна,
 намеснік дырэктара інстытута
 па метадычнай рабоце

 тел.: + 375 17 351-87-68

 Другі чацвер месяца
 8:00–14:00

 Кудраўцава Святлана Анатольеўна,
 намеснік дырэктара інстытута
 па рэдакцыйна- выдавецкай рабоце

 тэл.: +375 17 229-19-54

 Чацвёрты аўторак месяца
 08:00–14:00

Вашкевіч Святлана Сцяпанаўна,
намеснік дырэктара інстытута па прававой рабоце

тэл.: +375 17 229-19-92

 Трэцяя серада месяца
 8:00–14:00

 Дзямешка Святлана Міхайлаўна,
 намеснік дырэктара інстытута
 па адмінастрацыйна-гаспадарчай рабоце

 тэл.: +375 17 374-02-26

 Першы аўторак месяца
 8:00–14:00

 

 Навукова-метадычная падтрымка партала

 Юсцінская Гюльнара Мансураўна,
 адказны сакратар партала,
 начальнік упраўлення дыстанцыйных
 адукацыйных   паслуг,
 кандыдат педагагічных навук
 
 тэл.: +375 17 358-63-91
 e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

 Штодзённа
 9:00–17:30
 

 Харэвіч Ірына Людвікаўна,
 начальнік упраўлення інфармацыйных   адукацыйных тэхналогій
 
 тэл.: +375 17 200-82-03
 тэл.: +375 17 229-19-41
 e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

 Штодзённа
 9:00–17:30

 Тэхнічная падтрымка  партала 

 Бадзюля Аляксандр Паўлавіч,
 інжынер-праграміст
 тэл.: +375 17 318-42-71

 

 Штодзённа
 8:45–17:30

 

Схема праезду:

Падкатэгорыі

--------------------------------------------------

--------------------------------------------------

--------------------------------------------------

--------------------------------------------------

--------------------------------------------------

--------------------------------------------------

--------------------------------------------------

--------------------------------------------------

--------------------------------------------------

--------------------------------------------------

В разделе опубликованы выступления сотрудников Национального института образования в СМИ, касающиеся актуальных проблем обучения и воспитания.