Пастановай Савета Міністраў ад 22 верасня 2017 года № 710 зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і ахове іх правоў на 2017–2021 гады. Дакумент накіраваны на рэалізацыю ў Беларусі палажэнняў Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб правах дзіцяці, стварэнне ўмоў для абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, умоў для свабоднага і эфектыўнага ўдзелу дзяцей і моладзі ў палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным развіцці дзяржавы і грамадства.

Мэтай плана з’яўляецца забеспячэнне прававых, арганізацыйных і інстытуцыйных умоў для паляпшэння становішча дзяцей, удасканаленне механізмаў рэалізацыі і аховы іх правоў. Каардынатарам дзейнасці па рэалізацыі Нацыянальнага плана з’яўляецца Нацыянальная камісія па правах дзіцяці.

Нацыянальны план уключае 103 мерапрыемствы. У іх ліку падрыхтоўка нацыянальнага дакладу аб становішчы дзяцей у Беларусі, распрацоўка ўніверсальнага партала, які змяшчае інфармацыю аб дзецях, мерапрыемствы для забеспячэння аховы здароўя, аховы мацярынства і дзяцінства і г. д.

Каардынаваць і кантраляваць ход рэалізацыі Нацыянальнага плана будзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

План будзе садзейнічаць вырашэнню цэлага шэрагу задач:

– умацаванню прававой абароны дзяцінства і фарміраванню прававой культуры грамадства;
 

– ажыццяўленню аховы мацярынства і дзяцінства; удасканаленню механізму рэалізацыі правоў дзяцей на сацыяльную абарону і інклюзію;
 

– забеспячэнню аховы здароўя дзяцей, бяспецы жыццядзейнасці, садзейнічанню іх здаровага ладу жыцця;
 

– сістэмнаму супрацьдзеянню інфармацыі, якая наносіць шкоду здароўю, маральнаму і духоўнаму развіццю дзяцей;
 

– рэалізацыі міжнароднага супрацоўніцтва ў інтарэсах правоў дзяцей;
 

– рэалізацыі права дзяцей на развіццё ў раннім узросце;
 

– якаснай адукацыі;
 

– пражыванню і выхаванню ў сямейным асяроддзі (падтрымка сям’і і прафілактыка сацыяльнага сіроцтва);
 

– абароне ад гвалту, пагрозы гандлю людзьмі і эксплуатацыі;
 

– доступу да справядлівага правасуддзя (прафілактыка правапарушэнняў непаўналетніх);
 

– удзелу ў прыняцці рашэнняў, якія закранаюць іх інтарэсы.

 

НІА