МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Са святам, любімая сталіца!

Сёлета сталіца Рэспублікі Беларусь адзначае сваё 958-годдзе. Свята абяцае стаць сапраўдным фестывалем гарадскога жыцця, культуры і спорту з больш чым 20 тэматычнымі пляцоўкамі па ўсім горадзе.

Галоўны дзень свята – 13 верасня, але святочныя мерапрыемствы з нагоды святкавання Дня горада стартавалі ўжо 6 верасня Мінскім паўмарафонам, у якім прынялі ўдзел каля 10 000 чалавек.

Асноўныя гулянні будуць сканцэнтраваны не толькі каля Палаца спорту, але і па ўсіх раёнах Мінска. У суботу, 13 верасня, у 10:00 ля абеліска «Мінск – горад-герой» пройдзе ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак. Адначасова ва ўсіх кутках сталіцы ў рамках акцыі «Вахта памяці» моладзь устане ў ганаровую варту ля мемарыялаў і памятных знакаў.

Аматары відовішчных гульняў змогуць з 8:00 да 18:00 назіраць за міжнароднымі спаборніцтвамі «Самы моцны пажарны-выратавальнік» у парку Перамогі. Паралельна на зялёным масіве ўздоўж праспекта Пераможцаў пачне ажываць гісторыя. Фестываль «Мінск старажытны» перанясе гасцей на некалькі стагоддзяў таму дзякуючы працы больш за 500 рэканструктараў з Беларусі, Расіі і Кітая.

Пляцоўка ля Палаца спорту з 11:00 да 17:30 стане цэнтрам «Нацыянальнага алімпійскага дня», дзе кожны зможа паспрабаваць сябе ў розных відах спорту.

Галоўны вячэрні канцэрт 13 верасня распачнецца ў 17:30 – на сцэне каля Палаца спорту адбудзецца маладзёжная праграма «У рытме горада».

Яркай кропкай падзеі стане музычна-піратэхнічнае феерверк-шоу ў скверы «Старосцінская слабада». Пасля салюту да паўночы на пляцоўцы ля Палаца спорту дыджэі працягнуць падтрымліваць святочны настрой.

Падрабязней з планам асноўных святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада Мінска, можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта Мінгарвыканкама

QR-код нацыянальнага адукацыйнага партала

КАРЫСНЫЯ СПАСЫЛКІ

КАНТАКТЫ

 вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

         Кантакты

         Магазін вучэбнай кнігі «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.