МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Рэспубліканская героіка-патрыятычная акцыя «Вялікай Перамозе – 80!»

У перыяд з сакавіка 2024 года па май 2025 года ва ўстановах адукацыі Беларусі рэалізуецца цыкл мерапрыемстваў Рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі «Вялікай Перамозе – 80!». Мэта правядзення акцыі – захаванне гістарычнай памяці пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны і ўклад беларускага народа ў дасягненне Перамогі, даследчая дзейнасць моладзі па вывучэнні гісторыі малой радзімы, гераічных землякоў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства.

Да удзелу запрашаюцца асобныя навучэнцы, творчыя калектывы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях (10–14, 15–18 гадоў).

У межах акцыі на працягу 2024–2025 гг. запланаваны наступныя мерапрыемствы:

  • рэспубліканскі конкурс «Яны вызвалялі Радзіму», накіраваны на даследаванне гісторыі вызвалення свайго населенага пункта ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны;
  • рэспубліканскі конкурс «Абеліскі памяці» – стварэнне каталогаў памятных аб'ектаў раёна, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, з дадаткам электроннага інтэрактыўнага плаката;
  • рэспубліканскі конкурс «Дарогамі воінскай славы» – распрацоўка маршрутаў турысцкіх паходаў выхаднога дня і экскурсійных маршрутаў па аб'ектах, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне;
  • рэспубліканскі конкурс «Летапіс Вялікай Перамогі», накіраваны на вывучэнне і падрыхтоўку летапісу населенага пункта перыяду Вялікай Айчыннай вайны;
  • рэспубліканскі конкурс «Іх імёны ў гісторыі Перамогі» – вывучэнне звестак аб земляках, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне, стварэнне інфармацыйных каталогаў.

Пераможцы і прызёры конкурсаў акцыі будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

З умовамі правядзення Рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі «Вялікай Перамозе – 80!» можна азнаёміцца тут.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта https://rcek.by

QR-код нацыянальнага адукацыйнага партала

КАРЫСНЫЯ СПАСЫЛКІ

КАНТАКТЫ

 вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

         Кантакты

         Магазін вучэбнай кнігі «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.