У гісторыі беларускай літаратуры XIX стагоддзя імя Яна Чачота стаіць побач з найвялікшымі творцамі, якія ўзнімалі народную культуру на небывалую вышыню.
.
Это демонстрационная версия модуля
Скачать полную версию модуля можно на сайте Joomla School
«Шануйце роднае слова!»
Цётка
15 ліпеня 2026 года адзначаецца юбілей – 150 гадоў з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч, якая ўвайшла ў гісторыю беларускай літаратуры пад пяшчотным псеўданімам Цётка. Гэта імя, поўнае цеплыні і блізкага сваяцтва з кожным беларусам, як нельга лепш адлюстроўвае сутнасці яе асобы і творчасці. Цётка была не проста пісьменніцай, а сапраўднай дачкой свайго народа.
Еўфрасіння Полацкая – вялікая заступніца беларускай зямлі, асветніца, ігумення, сімвал духоўнасці і культуры Беларусі. Яна адна з самых цікавых і шанаваных асоб у беларускай гісторыі, нарадзілася на пачатку ХІІ ст. ў Полацку.
Дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай адзначаецца штогод 5 чэрвеня. Гэты дзень – асаблівая нагода ўспомніць пра яе жыццёвы шлях, адукацыйную і асветніцкую дзейнасць, а таксама пра духоўную спадчыну, якую яна пакінула нам.
Прадслава, як назвалі бацькі будучую заступніцу беларускіх зямель, паходзіла з сям’і полацкіх князёў, але замест пажаданага дынастычнага шлюбу абрала манаскі лад жыцця. Яна тайна прыйшла ў манастыр і прыняла пострыг пад імем Еўфрасінні.
Спачатку маладая манашка пасялілася ў келлі Сафійскага сабора. За манастырскімі сценамі Еўфрасіння змагла цалкам аддацца кнігам, што зрабіла яе адной з самых адукаваных жанчын таго часу ў Еўропе. Яна перапісвала і перакладала кнігі з іншых моў, яе намаганнямі папаўнялася бібліятэка Сафійскага сабора.
Асноўным накірункам дзейнасці Еўфрасінні стала асвета. Вялікі размах пашырэнню пісьмовага слова Еўфрасіння надала, заснаваўшы ў Полацку жаночы, а потым і мужчынскі манастыры. Там былі адчыненыя адмысловыя майстэрні па перапісванні кніг. У створаных асветніцай школах юныя палачане, апрача царкоўна-славянскай, вучылі грэцкую і лацінскую мовы, атрымлівалі звесткі з прыродазнаўства і медыцыны, значная ўвага аддавалася гісторыі.
Еўфрасіння праславілася як першая беларуская мецэнатка. На яе сродкі ў XII ст. была пабудавана царква святога Спаса – вяршыня полацкай архітэктурнай школы. Сабор славіўся сваімі фрэскамі і іконамі, а таксама быў месцам, дзе збіраліся вернікі для малітвы і духоўнага аднаўлення. Па яе заказе майстрам Лазарам Богшам быў створаны ўнікальны шэдэўр старабеларускага прыкладнога мастацтва – крыж, названы яе імем.
Прападобная Еўфрасіння Полацкая ўнесла неацэнны ўклад у захаванне духоўнага і нацыянальна-культурнага набытку беларускай зямлі, пакінуўшы нашчадкам мудрасць, асвету, яскравы прыклад бязмежнай любові да людзей.
Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай – гэта нагода не толькі ўспомніць пра яе жыццё і дзейнасць, але і задумацца пра важнасць духоўнасці, адукацыі і культуры ў нашым жыцці. Яе прыклад натхняе нас на добрыя справы, на служэнне Богу і людзям, на захаванне і памнажэнне культурнай спадчыны Беларусі. Еўфрасіння Полацкая застаецца для нас прыкладам самаадданасці, любові да ведаў і роднай зямлі. Яе духоўная спадчына жыве ў сэрцах беларусаў і натхняе на стварэнне лепшай будучыні для нашай краіны.
Няхай справы беларускай асветніцы, прасякнутыя высокай духоўнасцю і любоўю, стануць узорам і стымулам для добрых спраў!
С 4 по 6 июня 2026 года в Светлогорске пройдет спортивно-культурный фестиваль «Вытокi», основная цель которого заключается в комплексном раскрытии потенциала белорусских регионов через популяризацию спорта, культуры, науки, образования и местных традиций.
QR-код нацыянальнага адукацыйнага партала












