З 11 па 31 кастрычніка 2025 года ў Беларусі пройдзе рэспубліканская акцыя «Дай лесу новае жыццё!», прысвечаная Году добраўпарадкавання.
Традыцыйна кампанія па аднаўленні беларускіх лясоў ахопіць усе рэгіёны краіны. Асаблівая ўвага будзе нададзена ветравальна-бураломным участкам.
Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у папярэднім 2024 годзе плошча лесааднаўлення і лесаразвядзення склала 35 667 га. З гэтага аб’ёму 80,9 % было забяспечана дзякуючы пасадцы і пасеву лясоў, 18,7 % – садзейнічанне натуральнаму аднаўленню лясоў, 0,4 % – захаванню падросту.
Чакаецца, што і ў гэтым сезоне акцыю падтрымаюць дзясяткі тысяч валанцёраў. Для таго, каб прыняць удзел у дадзеным экалагічным мерапрыемстве, неабходна звязацца з лесагаспадарчай установай, якая вас цікаваць. Адпаведная лесагаспадарка забяспечыць ахвотных усім неабходным інвентаром і пасадачным матэрыялам.