Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ, ліцэяў і гімназій, а таксама навучэнцаў каледжаў прайсці навучанне ў «Школе юнага гісторыка», работа якой стартуе 19 кастрычніка 2024 года.
Дзейнасць школы накіравана на паглыбленае вывучэнне школьнікамі айчыннай і сусветнай гісторыі, а таксама на знаёмства з гістарычным факультэтам БДУ, яго адукацыйнай і навуковай базай. Слухачы атрымаюць магчымасць удасканаліць веды па гісторыі, археалогіі, этналогіі і музеязнаўстве, азнаёміцца з найноўшымі дасягненнямі навукоўцаў і даследчыкаў, абмеркаваць актуальныя або малавядомыя праблемы з выкладчыкамі, аспірантамі і магістрантамі гістарычнага факультэта.
Заяўкі на навучанне прымаюцца па 12 кастрычніка 2024 года з дапамогай рэгістрацыі па адрасе: https://hist.bsu.by/school.
Заняткі ў «Школе юнага гісторыка» праводзяцца па суботах (па раскладзе) двойчы ў месяц на гістарычным факультэце (г. Мінск, вул. Мендзялеева, 36, час: 14:30). Для іншагародніх удзельнікаў будзе арганізавана анлайн-трансляцыя. Навучанне ў школе бясплатнае.
Уся інфармацыя пра «Школу юнага гісторыка», у тым ліку расклад, размяшчаецца ў адмысловых групах («ВКонтакте», Telegram).
Кантактная асоба ад гістарычнага факультэта БДУ – дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Дзянісава Алена Рыгораўна, прац. тэл.: +375 17 360 09 14.