МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Рэспубліканскі экалагічны конкурс «Ствараючы, не разбурай!»

Рэспубліканскі экалагічны конкурс «Ствараючы, не разбурай!» праходзіць у Беларусі з сакавіка па лістапад 2024 года. Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства», падраздзяленні абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.

Мэта конкурсу – фарміраванне высокай экалагічнай культуры вучняў, здаровага ладу жыцця, беражлівага стаўлення да навакольнага асяроддзя.

У мерапрыемстве могуць удзельнічаць вучні, якія засвойваюць змест адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і з'яўляюцца вучнямі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама вучні, якія засвойваюць змест адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі індывідуальна і калектыўна ва ўзросце ад 8 да 17 гадоў; педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Конкурс праводзіцца па намінацыях:

  • экалагічная фатаграфія «Экалагічная праблема побач з табой»;
  • экалагічная фатаграфія «Эка-Альтэрнатыва ў аб'ектыве»;
  • экалагічныя паштоўкі «Свет у тваіх руках»;
  • блог на экалагічную тэматыку «Акно ў прыроду»;
  • педагагічная распрацоўка «Прырода супраць цыгарэт».

Пераможцы і прызёры конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Падрабязней з умовамі правядзення экалагічнага конкурсу «Ствараючы, не разбурай!» можна азнаёміцца тут.

Падрыхтавана паводле сайта https://rcek.by

QR-код нацыянальнага адукацыйнага партала

КАРЫСНЫЯ СПАСЫЛКІ

КАНТАКТЫ

 вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

         Кантакты

         Магазін вучэбнай кнігі «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.