У пачатку снежня 2022 года гомельская гімназія № 36 гасцінна расчыніла дзверы для ўдзельнікаў абласнога конкурсу рытарычнага майстэрства «Гавары са мной па-беларуску».
У гэтым годзе мерапрыемства змяніла фармат: да ўдзелу ў ім запрасілі ўсіх пераможцаў другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, якія прымуць удзел у трэцім.
69 юных рытараў з 16 раёнаў вобласці, г. Гомеля, ГДАЛ і МДАЛ прадэманстравалі валоданне мовай, уменне разважаць па прапанаванай тэме, выказваць сваю думку, вызначаць пазіцыю аўтара і інш.
Ацэньвала рытарычныя ўменні вучняў прафесійнае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры школ і гімназій вобласці.
Па выніках конкурсу журы вызначыла 30 пераможцаў, якія будуць узнагароджаны дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступені.
![]() |
![]() |
![]() |
Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі