Нацыянальны інстытут адукацыі з радасцю віншуе ўсіх жанчын, якія адчулі шчасце мацярынства, якія яшчэ рыхтуюцца гэта адчуць, з Днём маці!

Мілыя, ласкавыя, дарагія нашы матулі! Жадаем, каб вашы надзеі апраўдаліся. Няхай спагадлівае мацярынскае сэрца заўсёды спакойна б’ецца ў такт радасці, поспеху і гонару за сваіх дзяцей. Будзьце здаровыя і шчаслівыя, бо вы наша ўсё!

 

Эдзі Агняцвет

Маме

Калі б магла вясёлку з неба зняць,

Я падарыла б маме.

Каб з хмарак я магла дыван саткаць.

Я падарыла б маме!

Пралескі ўсіх лясоў і стужкі рэк

Я падарыла б маме.

І ласку, і цяпло на доўгі век

Я падарыла б маме!

Святло бяроз і песеньку малой

Сініцы сінякрылай –

Хачу паднесці ўсё, што мне самой

Матуля падарыла.

 

НІА