Падчас святкавання Дня горада Мінска на пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па ініцыятыве Саюза пісьменнікаў Беларусі адбылося Свята дзіцячай кнігі пад назвай «У гасцях у Францыска Скарыны».
Мерапрыемства стала своеасаблівым аглядам творчых сіл Саюза пісьменнікаў Беларусі, якія задзейнічаны ў стварэнні кніг для юнага чытача. Менавіта гэты жанр сучаснай літаратуры развіваецца найбольш дынамічна, з выкарыстаннем навацый у далучэнні шырокай аўдыторыі да чытання.
Сваю творчасць прадставілі: Міхась Пазнякоў, Мікола Чарняўскі, Уладзімір Мазго, Генадзь Аўласенка, Ніна Галіноўская. Да іх далучыліся дзіцячыя пісьменнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі.
На галоўнай пляцоўцы свята гучалі вершы на беларускай і рускай мовах не толькі з вуснаў прафесійных пісьменнікаў і паэтаў, але і юных удзельнікаў Тэатра паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Чароўная кніжная фея, аўтар шматлікіх кніг для дзяцей, Кацярына Хадасевіч-Лісавая запрасіла ўсіх удзельнікаў мерапрыемства на сустрэчу з аўтарамі, на якіх прадстаўлена магчымасць набыць кнігі з аўтографамі пісьменнікаў.
Падрабязней тут