Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл майстар-класаў з вядомымі народнымі майстрамі Беларусі ў межах выставачнага праекта «Жывыя крыніцы», прымеркаванага да Году гістарычнай памяці.
Выстава аб’яднала больш за 500 прадметаў, створаных рамеснікамі з розных рэгіёнаў краіны. Дэманструючы ўзоры традыцыйных беларускіх промыслаў, майстры падкрэсліваюць: народнае мастацтва заўсёды актуальнае і моднае.
Экспанаты – гэта адлюстраванне векавых традыцый беларускага народнага мастацтва, традыцыйнай творчасці: разьба па дрэве, ганчарства, кавальства, ткацтва, вышыўка, роспіс, пляценне з прыродных матэрыялаў.
У кожнага наведвальніка майстар-класаў ёсць магчымасць стварыць сваю эксклюзіўную творчую работу – асабісты абярэг, цудоўны падарунак, прадмет упрыгожання інтэр’ера. Сустрэчы з удзельнікамі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці пакінуць цёплыя ўражанні і шчырую радасць, паглыбяць веды пра гісторыю нашай краіны.
Графік правядзення майстар-класаў на ліпень:
- 6 ліпеня (серада) з 15.00 да 19.00 – майстар-клас па стварэнню паясоў у тэхніцы «ткацтва» (майстар народнай творчасці І. З. Дзернакоўская);
- 14 ліпеня (чацвер) з 15.00 да 19.00 – майстар-клас па стварэнню дэкаратыўнага пано ў тэхніцы «роспіс па шкле» (майстар народнай творчасці Н. Я. Шкурдзюк).
НІА
Падрабязней: http://surl.li/cizcy