2 ліпеня ва ўнутраным дворыку Мірскага замка адбудзецца святочны канцэрт, прысвечаны Дню Незалежнасці.
Увазе гледачоў будзе прадстаўлена праграма, падрыхтаваная студыяй «On-Line» – адным з лепшых дзіцячых вакальных калектываў горада Баранавічы.
Вакальная студыя была заснавана ў 2013 годзе. На працягу многіх гадоў дзеці ўдасканальваюць сваё вакальнае майстэрства, асвойваюць сучасныя вакальныя тэхнікі, займаюцца сцэнічным майстэрствам. Вакалісты студыі не раз станавіліся лаўрэатамі і дыпламантамі абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і праектаў, удзельнічалі ў паўфінале Дзіцячай новай хвалі і нават прадстаўлялі Брэсцкую вобласць на рэспубліканскім этапе «Славянскі базар у Віцебску».
У 2016 годзе вакальная студыя «On-Line» атрымала званне «Узорны дзіцячы вакальны калектыў Рэспублікі Беларусь» і была ўнесена ў рэестр лепшых аматарскіх дзіцячых калектываў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, за поспехі ў творчасці, канцэртную дзейнасць і папулярызацыю нацыянальнай культуры. Рэпертуар студыі разнастайны: песні беларускіх аўтараў, сучасныя дзіцячыя песні, замежныя і айчынныя хіты.
НIА
Падрабязней: https://mirzamak.by