Раздзел створаны для пашырэння магчымасцяў рэальнага і дынамічнага ўзаемадзеяння ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

У ім прадстаўлены план і графік правядзення кансалтынгавых і адукацыйных мерапрыемстваў розных відаў, уключаючы:
– кансультацыі;
– вебінары;
– вэб-лабараторыі і г. д.

Кансультацыі ажыццяўляюцца па раскладзе ў рэжыме «анлайн» вядучымі спецыялістамі рэспублікі (педагогамі, метадыстамі, псіхолагамі, дэфектолагамі, медыкамі і г. д.), якія адказваюць на пытанні ў адпаведных рубрыках.

Арганізаваныя спецыяльна для наведвальнікаў партала кансультацыі ахопліваюць шырокі спектр актуальных праблем навучання і выхавання, у ліку якіх:
– арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі;
– асаблівасці арганізацыі эксперыментальнай дзейнасці ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі;
– навучанне і выхаванне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
– асаблівасці выкарыстання сучасных сродкаў навучання (уключаючы электронныя) і ІКТ у адукацыйным працэсе;
– падрыхтоўка кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі (аспірантура і дактарантура) і інш.

 

Рэкамендацыі псіхолага