10 лютага 2019 года ў рамках XXVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае фіналу конкурсу біяграфічных твораў «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя», арганізаванага рэдакцыяй часопіса «Маладосць» Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом „Звязда“» сумесна з кафедрай гісторыі беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пры інфармацыйнай падтрымцы Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі».

З прывітальнымі словамі да прысутных звярнуліся П. І. Навойчык, намеснік дэкана па навуковай працы філалагічнага факультэта БДУ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; П. Я Сухарукаў, дырэктар – галоўны рэдактар Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом „Звязда“»; Г. М. Кісліцына, загадчык сектара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук; члены журы конкурсу: І. Э. Багдановіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ і І. Л. Шаўлякова-Барзенка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Г. М. Юсцінская, начальнік упраўлення дыстанцыйных адукацыйных паслуг Нацыянальнага інстытута адукацыі. Мадэрыраваў мерапрыемства І. М. Запрудскі, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ.

У праведзеным конкурсе ўзялі ўдзел 25 аўтараў розных узростаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Журы вылучыла лепшых і абвясціла пераможцаў.

Дыпломамі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:

  • Латышкевіч Маргарыта – «За багатую вобразнасць у паказе жыцця героя на фоне часу»;
  • Скрыпнік Надзея – «За арыгінальнасць формы і глыбокі філасофскі змест»;
  • Агрэніч Аліна – «За вынаходлівасць у рашэнні задачы займальнасці»;
  • Кохан Таццяна – «За асаблівую дакладнасць у перадачы гістарычных рэалій і фактаў».

Дыпломаў Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом „Звязда“» ўдастоіліся:

  • Буйко Цімур – «За найбольш яркае раскрыццё ўнутранага свету героя»;
  • Мажылоўскі Уладзімір – «За майстэрскае спалучэнне інтрыгі і гістарычнай дакладнасці»;
  • Бурвіна Міхаліна – «За арыгінальнасць творчай задумы»;
  • Ганчароў Глеб – «За паўнату вобразу героя і асаблівую жывасць аповеду»;
  • Кіявіцкая Таццяна – «За разнастайнасць выяўленчых сродкаў у перадачы атмасферы эпохі»;
  • Конеў Ягор – «За гістарычна дакладнае раскрыццё патрыятычнай ідэі».

Па выніках конкурсу быў складзены зборнік, які змясціў гісторыка-біяграфічныя творы, прысвечаныя жыццяпісам пяці беларускіх пісьменнікаў ХІХ стагоддзя. Астатнія творы-пераможцы будуць надрукаваныя ў нумарах 2 і 3 часопіса «Маладосць».

 

Фатаграфіі з урачыстага мерапрыемства, прысвечанага фіналу конкурсу біяграфічных твораў «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя», можна паглядзець тут.

 

НІА