26 красавіка 2017 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца семінар-практыкум «Работа з медыятэкстамі на ўроках гісторыі і грамадазнаўства (кіно, відэа, рэклама і інш.)».

Для ўдзелу запрашаюцца настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства, спецыялісты ўстаноў дадатковай адукацыі дарослых, а таксама ўсе зацікаўленыя ў павышенні медыйнай і інфармацыйнай граматнасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэса.

Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:

  • Медыятэкст: паняцце, віды, структура. Ключавыя пытанні для аналізу медыятэксту.
  • Спецыфіка аўдыёвізуальных тэкстаў. Пытанні для аналізу фрагмента фільма, відэароліка.
  • Работа з рэкламай на ўроках гісторыі і грамадазнаўства.
  • Вэб-сэрвісы як інструменты для дэканструкцыі і стварэння медыятэкстаў.

 

Па выніках семінара выдаюцца сертыфікаты.

Тым, хто жадае прыняць удзел у рабоце семінара, неабходна да 21 красавіка 2017 года запоўніць электронную рэгістрацыйную форму па адрасе: https://goo.gl/forms/XLk0ylCGTdleV5zk1.

Больш падрабязная інфармацыя аб семінары – у інфармацыйным лісце.

 

НІА