1 жніўня 2016 года распачынаецца ІІІ этап культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет» пад назваю «КультурныЯ гісторыі». Да 31 кастрычніка 2016 года ўсе жадаючыя могуць прадаставіць творчыя работы, якія знаёмяць з самабытнай асобай ці творчым калектывам з пэўнага рэгіёна Беларусі. Гэта могуць быць:

  • нарысы, замалёўкі, эсэ, апавяданні, іншыя літаратурна-мастацкія, публіцыстычныя тэксты ў намінацыі «КультСлоў»;
  • творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптуры, дызайну і г. д. у намінацыі «КультВобраз»;
  • мастацкія фатаграфіі, фотапрэзентацыі, відэаматэрыялы і інш. у намінацыі «КультІмгненне».

 

Для ўдзелу ў марафоне неабходна ў акрэслены тэрмін падаць заяўку па прапанаванай у інфармацыйным лісце форме і накіраваць разам з ёй творчую работу на электронны адрас Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. (з абавязковай паметкай у тэме пісьма «Марафон „Культ-пра-Свет“. III этап»).

Падрабязней з умовамі правядзення марафону і патрабаваннямі да работ можна пазнаёміцца ў Палажэнні аб правядзенні адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет» і інфармацыйным лісце.

У III этапе марафону прыняць удзел могуць усе жадаючыя, незалежна ад таго, ці ўдзельнічалі ў першых двух этапах.

Вынікі другога этапу марафону будуць падведзены 8 жніўня 2016 года. Пераможцы будуць адзначаны дыпломамі, аб часе і месцы ўручэння якіх аргкамітэт паведаміць дадаткова. Усе ўдзельнікі атрымаюць электронныя сертыфікаты.

Інфармацыя аб марафоне і ходзе яго правядзення размяшчаецца на інтэрнет-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах http://olimp.unibel.by, нацыянальным адукацыйным партале http://adu.by/, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».

 

Кантакты аргкамітэта:

220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16, к. 325, 236;

тэлефоны: +375 17 229 19 67 Юсцінская Гюльнара Мансураўна; Радзецкая Таццяна Віктараўна;

+375 17 229 19 71 Пінголь Інга Аляксееўна; Ільюценка Вера Мікалаеўна;

e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

Упраўленне дыстанцыйных
адукацыйных паслуг НІА