Печать
Категория: Дистанционные образовательные мероприятия (олимпиады, конкурсы, турниры) и др.

Працягваецца прыём работ на фестываль творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца». Дашкольнікі, вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі, выхаванцы устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўсе жадаючыя маюць магчымасць прадставіць на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах http://olimp.unibel.by, старонках нацыянальнага адукацыйнага партала, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» творчую інтэрпрэтацыю гісторыка-культурнай спадчыны нашага народа.

Намінацыі фестывалю творчых праектаў:

 

Узроставыя катэгорыі ўдзельнікаў:

 

У кожнай намінацыі прымаюцца асобныя работы або тэматычныя цыклы, створаныя спецыяльна для фестывалю ў розных тэхніках і пераведзеныя ў электронны фармат.

Аўтары лепшых работ дыстанцыйнага этапу (па 6 чалавек з кожнай узроставай катэгорыі) стануць удзельнікамі вочнага этапу, які пройдзе 19 мая 2017 года ў канферэнц-зале СТАА «Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау». Пераможцы вочнага этапу будуць адзначаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі ад генеральнага партнёра мерапрыемства ЗП «Роберт Бош» ТАА.

 

Для ўдзелу ў адкрытым вочна-дыстанцыйным фестывалі творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца» неабходна да 7 мая 2017 года падаць заяўку па вызначанай форме і накіраваць разам з ёй творчую работу на электронны адрас Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. з абавязковай пазнакай у тэме пісьма «Фестываль творчых праектаў „Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца“». Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае аўтарства работы і згоду з умовамі правядзення мерапрыемства. Заяўкі, аформленыя не ў адпаведнасці з патрабаваннямі і дасланыя несвоечасова, разглядацца не будуць.

Падрабязней з умовамі правядзення фестывалю і патрабаваннямі да работ можна пазнаёміцца ў інфармацыйным лісце і Палажэнні аб правядзенні адкрытага вочна-дыстанцыйнага фестывалю творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца».

Інфармацыя аб мерапрыемстве і ходзе яго правядзення будзе размяшчацца на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах http://olimp.unibel.by, нацыянальным адукацыйным партале, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».

 

Упраўленне дыстанцыйных
адукацыйных паслуг НІА