Адкрывае красавіцкі нумар часопіса інтэрв’ю з дырэктарам ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Бярозы імя В. Х. Галаўко», аўтарам вучэбных дапаможнікаў па літаратурным чытанні для II–IV класаў Мікалаем Васільевічам Жуковічам.

Працягваем друкаваць дыягнастычныя матэрыялы для 4 класа – у гэтым нумары па матэматыцы і змястоўным блоку «Мая Радзіма – Беларусь». Гэтыя ж матэрыялы ў выглядзе картак для работы на ўроку прапануюцца на дыску.

Разважаннямі аб стане выкладання ўрокаў літаратурнага чытання і сакрэтамі фарміравання чытацкай граматнасці на прыкладзе ўрока пазакласнага чытання дзеліцца кандыдат педагагічных навук С. І. Гін.

Аб кампетэнтнасным падыходзе і арганізацыі групавога ўзаемадзеяння на ўроках матэматыкі, рускай мовы, прадмета «Мая Радзіма – Беларусь», музыкі ідзе размова ў артыкуле М. Б. Гарбуновай.

У пачатку сакавіка, падчас работы XXV Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу былі ўзнагароджаны пераможцы III Рэспубліканскага конкурсу «Творчасць маладых педагогаў». У гэтым нумары знаёмім з пераможцамі конкурсу і прапануем матэрыялы, адзначаныя дыпломам III ступені.

Заканчэнне метадычных матэрыялаў, распрацаваных аўтарамі новых падручнікаў беларускага і рускага літаратурнага чытання, а таксама прадмета «Чалавек і свет», настаўнікі знойдуць на старонках красавіцкага нумара часопіса.

У мультымедыйным дадатку – інтэрактыўны трэнажор «Птушкі Беларусі», урокі літаратурнага і пазакласнага чытання, АБЖ.

 

НІА