.

Версия для слабовидящих
МЕНЮ

V Вучнёўская навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!»

5 сакавіка 2024 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца V Вучнёўская навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!».

Пададзеныя заяўкі сведчаць, што вучні VІІI–XІ класаў устаноў адукацыі г. Мінска і Мінскай вобласці абмяркуюць важныя аспекты жыццёвага і творчага шляху класікаў беларускага прыгожага пісьменства, пісьменнікаў-юбіляраў гэтага года Васіля Быкава, Аркадзя Куляшова, Еўдакіі Лось, Максіма Лужаніна, Міхася Лынькова, Алеся Савіцкага, Валянціна Таўлая, Івана Чыгрынава, Ядвігіна Ш., Алеся Якімовіча.

Навуковыя даследаванні вучняў адбіраліся арганізацыйным камітэтам і журы, якія вылучылі да ўдзелу на вочным этапе 33 прапанаваныя работы. Падчас канферэнцыі будзе праходзіць работа літаратурна-краязнаўчай секцыі. Вынікі канферэнцыі падвядзе экспертны савет, у састаў якога ўвайшлі прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці, літаратары, педагогі, супрацоўнікі музеяў.

 

Паводле матэрыялаў сайта Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.