6 лютага 2019 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, перакладчыка, літаратурнага крытыка, публіцыста, кінасцэнарыста і грамадскага дзеяча Аркадзя Аляксандравіча Куляшова.

Інтэрв'ю з Аляксандрам Мікалаевічам Бадаком (Алесем Бадаком), беларускім пісьменнікам, публіцыстам, літаратурным крытыкам, паэтам-песеннікам, членам Саюза пісьменнікаў СССР (1990), лаўрэатам літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» (2003), лаўрэатам літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2008), аўтарам больш за 10 паэтычных кніг, шматлікіх крытычных артыкулаў і рэцэнзій, тэкстаў песень, дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Чарговая імпрэза ў межах ініцыятывы «„Маладосць & „Маладосць“» (праекта аднайменных часопіса і кнігарні ААТ «Белкніга») была прысвечана конкурсу «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя». Удзельнікі сустрэчы імкнуліся адказаць на пытанне «як ажываюць вобразы?» і падзяліліся асабістым вопытам «рэаніміравання» славутых імёнаў нашага літаратурнага мінулага.

Як ажываюць вобразы… Францішка Багушэвіча, Яна Баршчэўскага, Вікенція Равінскага, Яна Чачота, Пранціша Вуля, Янкі Лучыны, Уладзіслава Сыракомлі?

Пра таямніцы рэANIMAцыі раскажуць лаўрэаты конкурса «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя» – аўтары новых біяграфічных твораў, прысвечаных пісьменнікам ХІХ стагоддзя.

16 января 2019 года исполнилось 100 лет со дня рождения выдающегося белорусского композитора Владимира Оловникова, автора одной из самых душевных и проникновенных песен о нашей Родине – «Радзіма, мая дарагая».