Раздзел створаны для пашырэння магчымасцяў рэальнага і дынамічнага ўзаемадзеяння ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

У ім прадстаўлены план і графік правядзення кансалтынгавых і адукацыйных мерапрыемстваў розных відаў, уключаючы:

- кансультацыі,

- вебінары,

- вэб-лабараторыі і г. д.

Кансультацыі ажыццяўляюцца па раскладзе ў рэжыме «анлайн» вядучымі спецыялістамі рэспублікі (педагогамі, метадыстамі, псіхолагамі, дэфектолагамі, медыкамі і г. д.), якія адказваюць на пытанні ў адпаведных рубрыках.

Арганізаваныя спецыяльна для наведвальнікаў партала кансультацыі ахопліваюць шырокі спектр актуальных праблем навучання і выхавання, у ліку якіх:

- арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі;

- асаблівасці арганізацыі эксперыментальнай дзейнасці ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі;

- навучанне і выхаванне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

 - асаблівасці выкарыстання сучасных сродкаў навучання (уключаючы электронныя) і ІКТ у адукацыйным працэсе;

- падрыхтоўка кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі (аспірантура і дактарантура) і інш.