Сёлета ў снежні споўніцца 90 гадоў Чынгізу Айтматаву, аўтару твораў, вядомых з юнацтва кожнаму: «Джаміля», «Бывай, Гюльсары!», «Белы параход», «Першы настаўнік», «Буранны паўстанак», «Плаха», «Таўро Касандры»...

Часопіс «Маладосць», як памятаеце, запрашаў сваіх чытачоў і аўтараў прыняць удзел у конкурсе эсе на тэму: «Мой Чынгіз Айтматаў» – з тым каб лепшыя разважанні, уражанні і рэфлексіі надрукаваць у нумары, прысвечаным юбілею. Цяпер «Маладосць» робіць паўторную абвестку: усё, спадарства, у сіле – рэдакцыя чакае эсэ.

Тэксты прымаюцца на адрасы рэдактараў часопіса з пазнакай: «Мой Чынгіз Айтматаў» да 1 верасня.

Ёсць яшчэ час перачытаць, успомніць, пераасэнсаваць, адкрыць для сябе нанова творчасць вялікага майстра і сябе ў гэтай творчасці. Трапіць у нумар, прысвечаны Чынгізу Айтматаву, – гэта вялікі гонар і прыемная падзея ў жыцці творцы. «Маладосць» зычым сваім аўтарам такіх восб прыемных падзей!

 

Часопіс «Маладосць»